Мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне», прысвечаныя дню стварэння архіва (11 лістапада 1963 г.)
13 лістапада 2024 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» прайшлі тэматычныя ўрокі для навучэнцаў 8-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Жлобіна» – удзельнікаў пілотнага праекта «Юны архівіст», прысвечаныя дню стварэння архіва.
Дзеці азнаёміліся з гісторыяй стварэння дзяржаўнага архіва, напрамкамі дзейнасці, дасягненнямі ў рабоце, інавацыямі ў архіўнай справе.
Юным архівістам было прапанавана вярнуцца ў мінулае, прадставіць, як працавалі архівісты ў той час, прайсці ўвесь шлях ад ручной працы спачатку да механізацыі, а затым да камп’ютэрызацыі асноўных працэсаў. Дзеці азнаёміліся з інтэрнэт рэсурсамі, якія выкарыстоўваюцца ў рабоце, з віртуальнай экскурсіяй па архіве, створанай з выкарыстаннем новых тэхналогій.
Дзеці зрабілі вывад, што інфармацыйныя тэхналогіі аблягчаюць працэс збору, апрацоўкі, накаплення, захоўвання, пошуку і распаўсюджвання інфармацыі.
![]() |
Знаёмства з гісторыяй архіва |
![]() |
Падчас віртуальнай экскурсіі па архіве |
![]() |
Знаёмства юных архівістаў з алічбаваннем дакументаў |
![]() |
Знаёмства юных архівістаў з алічбаваннем дакументаў |