У рамках акцыі «Архівы-школе» экскурсія ў БДАМЛМ

31 мая 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылася экскурсія студэнтаў 4 курса (групы № 3) спецыяльнасці «дакументазнаўства» завочнай формы атрымання адукацыі гістарычнага факультэта БДУ.

З лекцыяй аб дзейнасці БДАМЛМ па стварэнні і развіцці сістэмы навукова-даведачнага апарата архіва-музея, формах выкарыстання архіўных дакументаў выступіла дырэктар А.А. Макаранка.

Вядучы архівіст аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Т.В. Кекелева расказала аб гісторыі стварэння БДАМЛМ і складзе дакументаў фондаў. Падчас наведвання архівасховішча, студэнты змаглі акунуцца ў атмасферу гісторыі, убачыць найкаштоўнейшыя артэфакты.

Навучэнцы адкрылі для сябе шмат новага і цікавага, што спатрэбіцца ім у далейшай працы.

 

1. А.А. Макаранка са студэнтамі 4 курса (група № 3) спецыяльнасці «дакументазнаўства» гістарычнага факультэта БДУ
2. Студэнты 4 курса (групы № 3) спецыяльнасці «дакументазнаўства» гістарычнага факультэта БДУ падчас экскурсіі ў архіве-музеі
3. Т.В. Кекелева са студэнтамі 4 курса (групы № 3) спецыяльнасці «дакументазнаўства» гістарычнага факультэта БДУ