Экскурсія для навучэнцаў установы адукацыі «Магілёўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу №2 дрэваапрацоўкі»

23 красавіка 2024 года ў рамках акцыі «Архівы-школе» выхаванцы ўстановы адукацыі «Магілёўскае дзяржаўнае спецыяльнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча закрытага тыпу №2 дрэваапрацоўкі» наведалі ўстанову «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».

У чытальнай зале супрацоўнікі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі пазнаёмілі навучэнцаў з гісторыяй архіўнай справы Магілёўшчыны, асаблівасцямі працы архівістаў. Таксама яны пазнаёміліся з дакументамі выставы на тэму «Чарнобыль наш боль».

Навучэнцам быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Вызваленне і адраджэнне Магілёўшчыны», які быў падрыхтаваны супрацоўнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск) у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Потым экскурсія працягнулася ў лабараторыі па аблічбоўцы дакументаў, дзе навучэнцам быў наглядна прадэманстраваны працэс лічбавай апрацоўкі дакументаў. А ў завяршэнні яны пабывалі ў архівасховішчы, дзе змаглі даведацца пра асаблівасці ўмоў захоўвання дакументаў.