Правядзенне заняткаў у рамках праекта «Юны архівіст» у ДУА «Гімназія №1 г.Дзяржынска»

23 красавіка 2024 г.для навучэнцаў 5 «В» класа ДУА «Гімназія №1 г.Дзяржынска» быў праведзены чарговы занятак гуртка «Юны архівіст». Перад навучэнцамі выступілі намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Гарэлік Міхаіл Уладзіміравіч і вядучы архівіст-рэстаўратар лабараторыі рэстаўрацыі дакументаў Шмалій Маргарыта Аркадзьеўна.

Удзельнікі гуртка азнаёміліся з носьбітамі кінадакументаў, 16-міліметровай і 35-міліметровай плёнкай, даведаліся аб асноўных правілах іх захоўвання і падыходах да забеспячэння захаванасці, аб відах пашкоджанняў на плёнцы. Падчас апавядання акцэнт быў зроблены на падыходах да рэстаўрацыі пашкоджаных кінадакументаў на плёначным носьбіце. Удзельнікі гуртка маглі не толькі ўбачыць, як адбываецца працэс рэстаўрацыі, але і паўдзельнічаць у ім непасрэдна, ажыццявіўшы склейку кінастужкі.

Напярэдадні гадавіны чарнобыльскай аварыі пяцікласнікам было расказана і яе маштабах і наступствах, і прадэманстравана фота- і кінахроніка з фондаў БДАКФФД.

Урок і практычны занятак выклікаў жывую цікавасць пяцікласнікаў.

 

1. Вядучы архівіст-рэстаўратар Шмалій Маргарыта Аркадзьеўна падчас правядзення занятку ў 5 класе ДУА «Гімназія №1 г.Дзяржынска»
2. Падчас практычнага занятку па рэстаўрацыі кінастужкі ў 5 класе ДУА «Гімназія №1 г.Дзяржынска»
3. Вядучы архівіст-рэстаўратар Шмалій Маргарыта Аркадзьеўна падчас правядзення занятку ў 5 класе ДУА «Гімназія №1 г.Дзяржынска»
4. Намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Гарэлік Міхаіл Уладзіміравіч падчас правядзення заняткаў у 5 класе ДУА «Гімназія №1 г.Дзяржынска»
5. Падчас практычнага занятку па рэстаўрацыі кінастужкі ў 5 класе ДУА «Гімназія №1 г.Дзяржынска»
6. У час правядзення заняткаў у 5 класе ДУА «Гімназія №1 г.Дзяржынска»