Аб правядзенні майстар-класа і экскурсій спецыялістамі занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Кобрыне для вучняў сярэдняй школы № 7 г. Кобрына
13 чэрвеня 2024 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» ў занальным дзяржаўным архіве ў г. Кобрыне пабывалі два атрады навучэнцаў аздараўленчага лагера «Краіна цудаў» сярэдняй школы № 7 г. Кобрына.
Вучні папрысутнічалі на майстар-класе «Юны архівіст», падчас якога спецыялісты архіва паказалі якім чынам дакументы праходзяць поўную архіўную апрацоўку перад тым, як паступіць на пастаяннае захоўванне.
Дзецям таксама правялі аглядныя экскурсіі па архіве, азнаёмілі са стэндавымі выставамі.
У завяршэнні мерапрыемстваў школьнікам былі прадэманстраваны сацыяльныя ролікі да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і да Дня Перамогі, падрыхтаваныя супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (БДАКФФД) у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».
![]() |
1. Школьнікі падчас майстар-класа |
![]() |
2. Вучні падчас экскурсіі па архіве |
![]() |
3. Навучэнцы за праглядам сацыяльных ролікаў |