Кіналекторый ва УКБ Рэчыцкага раёна, прымеркаваны да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС

22 красавіка 2026 года супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы сустрэліся з калектывам упраўлення капітальнага будаўніцтва Рэчыцкага раёна напярэдадні 40-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Яны нагадалі работнікам УКБ аб храналогіі ракавых падзей, якія адбыліся 26 красавіка 1986 года, і паказалі ім дакументальны фільм Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў «Чарнобыль: хронікі трагедыі», які адлюстроўвае выбух рэактара станцыі, радыяцыйнае забруджванне, ліквідацыю вынікаў аварыі, эвакуацыю насельніцтва і ўтварэнне Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

 

1-2. Археограф 1-й кваліфікацыйнай катэгорыі ЗДАРэч С.А.Жарносенка расказвае работнікам УКБ аб аварыі на Чарнобыльскай АЭС
3-4. У час паказу фільма «Чарнобыль: хронікі трагедыі»