Заняткі для групы «Юны архівіст» прайшлі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»

23.01.2026 у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» прайшлі заняткі для групы «Юны архівіст», створанай на базе 8 «В» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №12 г.Ліды».

Згодна з каляндарна-тэматычным планам, распрацаваным дзяржархівам, былі праведзены два заняткі. На тэарэтычным занятку дзецям распавялі аб забеспячэнні захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду. На практычным занятку юным архівістам далі магчымасць прыняць удзел у выдачы і вяртанні спраў з архівасховішчаў.

На фота: Група «Юны архівіст» падчас правядзення заняткаў.