Акцыя «Архівы – школе» ў ДУА «Гімназія №3 г.Бабруйска»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» загадчык аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў і фондаў Кацярына Кузняцова наведала ДУА «Гімназія №3 г.Бабруйска». Кацярына Ўладзіміраўна сустрэлася з навучэнцамі 2-х класаў, пазнаёміла рабят з дзейнасцю архіва і выступіла перад імі з дакладам на тэму «Роднага краю імёны…».

На фота:
Загадчык аддзела захаванасці і выкарыстання дакументаў і фондаў Кузняцова Кацярына Уладзіміраўна, навучэнцы ДУА «Гімназія №3 г.Бабруйска»