Аб удзеле Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у «Марафоне адзінства» ў г.Лідзе

10-11 студзеня 2025 года ў г.Лідзе прайшла маштабная грамадска-культурная акцыя «Марафон адзінства». У рамках акцыі была прадстаўлена банэрная перасоўная выстава «Подзвігі і лёсы ў дакументах». Гэта сумесны праект Выдавецкага дома «СБ. Беларусь сёння», Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. Выстава распавядае пра гісторыю партызанскай барацьбы праз прызму біяграфій яе ўдзельнікаў.

Вядучы архівіст Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.П.Гарматны правёў экскурсіі і прэзентацыі вышэйназванага праекта для прадстаўнікоў працоўных калектываў, школьнікаў і наведвальнікаў мерапрыемства.

Усяго за два дні сваёй працы выставу наведалі больш за тысячу жыхароў горада і яго гасцей.

 

1. «Марафон адзінства» ў г.Лідзе
2. Знаёмства з выставай