Правядзенне мерапрыемства ў рамках акцыі «Архівы – школе» для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска»

6 чэрвеня 2025 г. намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі М.В.Гарэлік правёў занятак з навучэнцамі 5-7 класаў сярэдняй школы №4 г.Дзяржынска. Дзеці даведаліся аб рабоце Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, гісторыі яго станаўлення, даведаліся аб носьбітах аўдыёвізуальнай інфармацыі – кіна- і фотастужцы, грампласцінках, магнітнай стужцы, відэа- і аўдыёкасетах. Быў прадэманстраваны кінафільм праекта «Акрыты кінаархіў», прысвечаны 100-годдзю Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Занятак выклікаў шчырую цікавасць і вялікую колькасць пытанняў з боку школьнікаў.

 

1. Правядзенне заняткаў з навучэнцамі 5-7 класаў ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска» ў рамках акцыі «Архівы школе»
г.Дзяржынск, 6 чэрвеня 2025 г.
2. Правядзенне заняткаў з навучэнцамі 5-7 класаў ДУА «Сярэдняя школа №4 г.Дзяржынска» ў рамках акцыі «Архівы школе»
г.Дзяржынск, 6 чэрвеня 2025 г.