Урок у Занальным дзяржаўным архіве у г. Кобрыне

25 студзеня 2024 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» ў Занальным дзяржаўным архіве ў г. Кобрыне пабывалі вучні 9 класа сярэдняй школы № 7 г. Кобрына.

Напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту спецыялістамі архіва быў праведзены ўрок на дадзеную тэматыку. Школьнікам былі прадэманстраваны архіўныя дакументы, якія сведчаць аб генацыдзе мірных грамадзян г. Кобрына і раёна; прадстаўлены фотадакументы памятных месцаў масавага расстрэлу мірных жыхароў, успаміны відавочцаў аб акупацыйным рэжыме ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, апублікаваныя ў мясцовых СМІ.

У завяршэнні сустрэчы была праведзена аглядная экскурсія па архіве з наведваннем архівасховішча.

 

1. Дзеці падчас урока
2. Вучні за вывучэннем архіўных дакументаў і матэрыялаў
3. Школьнікі падчас экскурсіі