Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадставіў дакументальную выставу, прысвечаную Году беларускай жанчыны, на пасяджэнні калегіі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
10 лютага 2026 года адбылося пасяджэнне калегіі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, на якім былі падведзены вынікі працы ведамства ў 2025 годзе і пастаўлены задачы на наступны перыяд.
У межах дадзенага мерапрыемства Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) прадставіў дакументальную выставу, прысвечаную Году беларускай жанчыны, і планшэтную выставу «Гісторыя беларускага парламентарызму і інстытута прэзідэнцтва».
На выставе дэманстралаліся ўнiкальныя архіўныя дакументы: даведачныя звесткі аб колькасці жанчын у КП(б)Б; вынікі працы жаночага аддзела ЦК КР(б)Б па аказанні дапамогі маці-адзіночкам; інфармацыя аб правядзенні раённых з’ездаў актывістак у акругах; планы працы жаночых секцый МОПР; матэрыялы аб стане працы сярод жанчын па саюзах сельгаслеспрацоўных, прамысловасці і ВСНГ; анкета па абследаванні прадпрыемстваў з мэтай вывучэння і паляпшэння ўмоў жаночай працы; узнагародныя лісты і асабістыя справы жанчын – Герояў Савецкага Саюза, Указы аб узнагароджанні і прысваенні жанчынам ганаровых званняў, а таксама фатаграфіі і плакаты.
З дакументальнай выставай азнаёміліся Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь В.І.Чупрыс, Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.Д.Іпатаў, Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.І.Каваленка.
![]() |
| 1. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з выставай архіўных дакументаў Намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь В.І.Чупрыс, Намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.Д.Іпатава, Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.І.Каваленка |
![]() |
| 2. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з выставай архіўных дакументаў Намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь В.І.Чупрыс, Намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.Д.Іпатава, Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.І.Каваленка |
![]() |
| 3. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з выставай архіўных дакументаў Намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь В.І.Чупрыс, Намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.Д.Іпатава, Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.І.Каваленка |
![]() |
| 4. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць з выставай архіўных дакументаў Намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь В.І.Чупрыс, Намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.Д.Іпатава, Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.І.Каваленка |
![]() |
| 5. Вядучы навуковы супрацоўнік НАРБ В.Г.Мазец знаёміць з планшэтнай выставай удзельнікаў калегіі |




