Адбылася прэзентацыя выдання «Тэматычныя гасціныя «Архіважна», прысвечаныя Году міру і стварэння і 85-годдзю з дня ўтварэння Віцебскай вобласці: матэрыялы рэгіянальных архіўных чытанняў (Віцебская вобласць, 2023 г.)»
У выданні прадстаўлены тэксты выступленняў, якія прагучалі падчас тэматычных гасціных «Архіважна: гісторыя Віцебшчыны ў асобах», арганізаваных у 2023 г. у гарадах Віцебск, Глыбокае, Орша, Полацк па ініцыятыве Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў і галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.
Прадстаўнікі дзяржаўных архіваў, бібліятэк, музеяў у сваіх выступах распавялі пра выдатных людзей Прыдзвінскага краю: Героях Савецкага Саюза Пятра Машэрава і Зінаіду Тусналобаву-Марчанка, акцёра Фёдара Шмакава, паэта Давіда Сімановіча, Ганаровага грамадзяніна Віцебска Марыю Чуманіхіну і іншых.
Мерапрыемства прайшло ў Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. Выданне прадставіла Алена Васільеўна Няфёдава – старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.
На фота: Старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Алена Васільеўна Няфёдава прадстаўляе выданне
![]() |
