У Наваполацку прайшла Рэспубліканская інфармацыйна-асветніцкая акцыя «Беларусь адзіная»

10 верасня ў Палацы культуры ААТ «Нафтан», у рамках рэспубліканскай інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Беларусь адзіная», адбылася дыялогавая пляцоўка ў Наваполацку.

Тэма мерапрыемства – «Мірная краіна: вытокі і перспектывы беларускай мадэлі развіцця».

Спікерамі сустрэчы выступілі: намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Даніловіч, аналітык Інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін, генеральны дырэктар інфармацыйнага агенцтва «Мінск-навіны» Андрэй Крывашэеў.

Спікеры і госці з розных куткоў на Віцебшчыне абмеркавалі вытокі і перспектывы беларускай мадэлі развіцця.

У зале сабраліся студэнты, настаўнікі, урачы, прадстаўнікі нафтаперапрацоўчай прамысловасці. Усе яны адзіныя ў меркаванні: толькі разам мы можам зрабіць жыццё ў нашай краіне яшчэ лепшым.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку».

 

Рэспубліканская інфармацыйна-асветніцкая акцыя «Беларусь адзіная» ў Наваполацку