Кіналекторый у Упраўленні па павышэнню нафтааддачы пластоў і рамонту свідравін РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта»

Чарговы кіналекторый, прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, быў праведзены архівістамі ЗДА ў г.Рэчыцы ў Упраўленні па павышэнню нафтааддачы пластоў і рамонту свідравін (УПНПіРС) РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта». Перш за ўсё работнікам упраўлення было растлумачана, як ішлі вызваленчыя баі савецкіх войск супраць немцаў на Гомельшчыне восенню 1943 г., пасля чего адбыўся паказ дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1-2. Вядучы археограф С.А. Жарносенка адкрывае кіналекторый у УПНПіРС РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта»
3-4. Работнікі УПНПіРС РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» глядзяць дакументальны фільм «Вызваленне»