«Захавальнікі памяці»: у Маладзечне з дапамогай ШІ стварылі мультфільм для малодшых школьнікаў
Супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна рэалізавалі новую ініцыятыву, накіраваную на папулярызацыю архіўнай спадчыны сярод дзяцей малодшага ўзросту. У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» яны прадставілі аўтарскі мультфільм «Захавальнікі памяці», створаны з выкарыстаннем тэхналогій штучнага інтэлекту.
Галоўнымі героямі мультфільма сталі дапытлівая дзяўчынка Маша, мудры Дзядуля, Дакументус і малады Архівіст. Праз іх дыялогі і прыгоды дзецям у даступнай форме тлумачыцца, што архівы — гэта не проста сховішча старых папер, а жывы свет, дзе кожная старонка і кожны подпіс маюць значэнне. Документус паказвае Машы лісты салдат, «карты» старога Мiнска, фатаграфіі яе продкаў, а Архівіст распавядае аб тым, што архіў — гэта «мост» паміж мінулым і будучыняй.
Сюжэт мультфільма раскрывае важныя ідэі: пераемнасць пакаленняў, каштоўнасць памяці, неабходнасць беражлівых адносін да дакументаў. Ён падкрэслівае, што гісторыя ажывае толькі тады, калі яе чытаюць, вывучаюць і захоўваюць. Такім чынам, архівы паўстаюць як загадкавы і займальны свет, дзе захоўваецца душа народа.
Ініцыятыва супрацоўнікаў архіва ў Маладзечне-прыклад таго, як сучасныя тэхналогіі могуць быць выкарыстаны для выхавання павагі да гістарычнай памяці ў малодшых школьнікаў. Мультфільм «Захавальнікі памяці» дапамагае дзецям адчуць сувязь з мінулым, усвядоміць значнасць архіваў і зразумець, што дакументы — гэта частка іх асабістай і нацыянальнай гісторыі. Акрамя таго, мультыплікацыйны ролік можа стаць яркім і наглядным элементам падчас экскурсій вучняў у архіў, выкарыстоўвацца на прэзентацыях і тэматычных сустрэчах, робячы знаёмства з архіўным светам больш займальным і даступным для падрастаючага пакалення.
На фота: Эпізоды мультфільма
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |





