Архівісты Маладзечна ўшанавалі памяць ахвяр фашызму ў вёсцы Радзеўцы

22 сакавіка, у дзень трагедыі Хатыні, кіраўніцтва Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна прыняло ўдзел у мітынгу-рэквіеме, які прайшоў у вёсцы Радзеўцы Маладзечанскага раёна.

Гэта месца – адзін з журботных сімвалаў Вялікай Айчыннай вайны: вёска была знішчана карнікамі. Каля помніка загінуўшым землякам сабраліся прадстаўнікі мясцовай вертыкалі ўлады, грамадскасці, працоўных калектываў, ветэраны і моладзь. Загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання, да памятнага знака ўсклалі кветкі.

Удзел працаўнікоў архіва ў мітынгу – не толькі даніна павагі нявінным ахвярам нацызму, але і пацвярджэнне важнасці працы па захаванні гістарычнай памяці. Менавіта ў архіўных дакументах знаходзяць пацвярджэнне факты генацыду беларускага народа, увекавечваюцца імёны загінуўшых і назвы знішчаных вёсак, каб праўда аб вайне, нявінных ахвярах жыла ў стагоддзях.

На фота: Падчас мерапрыемства