Аб правядзенні работнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Оршы», у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», інфармацыйнай гадзіны на тэму: «Жыццё, аддадзенае роднаму краю…», прысвечаны краязнаўцу Шынкевічу Аляксандру Мікалаевічу

11 красавіка 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» і мерапрыемстваў, прысвечаных Году якасці, з навучэнцамі 5, 6 класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 18 г. Барані», вядучым архівістам аддзела выкарыстання дакументаў Ю.І.Градоўка, праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму: «Жыццё, аддадзенае роднаму краю…», прысвечанае краязнаўцу Шынкевічу Аляксандру Мікалаевічу.

Аляксандр Мікалаевіч Шынкевіч з’яўляецца адным з самых вядомых краязнаўцаў Аршанскага рэгіёна.

Краязнаўствам ён зацікавіўся яшчэ ў раннія школьныя гады, але мэтанакіравана пачаў ім займацца з 1980 года. Збіраў з усіх магчымых крыніц звесткі па гісторыі, этнаграфіі і геалогіі Аршаншчыны. Шмат падарожнічаў, робячы фотаздымкі ўнікальных мясцін, даўніны і архітэктурных помнікаў, а затым шукаў пісьмовыя і вусныя звесткі пра іх. Да канца 1980-х гг. склаліся асноўныя напрамкі яго краязнаўчай дзейнасці, – пошук, вывучэнне, картаграфаванне, фотафіксацыя, складанне апісанняў і прапаганда звестак аб помніках даўніны і прыроды, збор фальклорнай спадчыны.

Аляксандр Мікалаевіч аўтар вялікай колькасці выданняў па гісторыі краю. У вандроўках па Аршаншчыне, падчас збору матэрыялаў і падрыхтоўкі ілюстрацый для сваіх краязнаўчых публікацый, ён выявіў некалькі раней невядомых помнікаў археалогіі.

Аляксандр Мікалаевіч вядзе актыўную грамадскую работу па краязнаўстве, часта выступае перад вучнямі ў школах горада, праводзіць цікавыя экскурсіі па славутасцях сваёй малой радзімы.

Падчас мерапрыемства вучні азнаёміліся з дакументамі і фатаграфіямі, якія расказваюць пра жыццё і дзейнасць знакамітага краязнаўцы. Бо краязнаўца – гэта перш за ўсё патрыёт сваёй Радзімы, які скрупулёзна і дэталёва займаецца вывучэннем той тэрыторыі, дзе пражывае.

Акрамя таго, у рамках праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» навучэнцам быў паказаны фільм-кінахроніка, прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.