Навучэнцы сярэдняй школы №11 г.Рэчыцы ў Рэчыцкім дзяржархіве

20 чэрвеня 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Рэчыцы пабывалі навучэнцы сярэдняй школы №11 г.Рэчыцы, якія наведваюць лагер працы і адпачынку «Юны патрыёт». Перш за ўсё архівісты расказалі ім аб гісторыі архіва і сваёй рабоце, а таксама аб тым, дзе вучацца на гэтую прафесію. Завяршылася сустрэча паказам дакументальнага фільма БДАКФФД «Гісторыя Вялікай Перамогі».

 

1. Вядучы археограф ЗДА ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка расказвае шкалярам аб архіве і фільме «Гісторыя Вялікай Перамогі»
2-3. Навучэнцы сярэдняй школы №11 г.Рэчыцы глядзяць дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі»