Кіналекторый у ваенкамаце Рэчыцкага і Лоеўскага раёнаў

13 лістапада 2025 года ў ваенным камісарыяце Рэчыцкага і Лоеўскага раёнаў напярэдадні 82-й гадавіны вызвалення Рэчыцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (18 лістапада 1943 года) адбыўся ўрачысты сход калектыва ваенкамата і членаў Рэчыцкай раённай ветэранскай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

У час мерапрыества супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы правялі кіналекторый. Аўдыторыі быў паказаны дакументальны фільм Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў «Гісторыя Вялікай Перамогі», які адлюстроўвае асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны (нападзенне нацысцкай Германіі на СССР, бітва за Маскву, вызваленне Беларусі і інш.).

 

1. Вядучы археограф ЗДАРэч С.А.Жарносенка расказвае аўдыторыі аб фільме «Гісторыя Вялікай Перамогі»
2-4. У час паказа фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»