Аб правядзенні установай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» мерапрыемствы ў рамках праекта «Архівы – школе», прысвечанаму Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

12 сакавіка 2025 года старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Мая Валянцінаўна Вашчанка правяла ўрок ва ўстанове адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж будаўнікоў», прысвечаны дзяржаўнаму святу Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які штогод адзначаецца 15 сакавіка.

Перад дэманстрацыяй дакументальнага фільма Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў, прысвечанага гісторыі стварэння асноўнага закона Беларусі, Мая Вашчанка распавяла аб апошніх дапаўненнях і зменах у Канстытуцыі, прынятых у выніку рэспубліканскага рэферэндуму 27 лютага 2022 года. У гутарцы з навучэнцамі яна асабліва падкрэсліла, што маладому пакаленню важна разумець сутнасць і значэнне Канстытуцыі, для таго каб сфарміраваць актыўную грамадзянскую пазіцыю, выконваць законы сваёй краіны і паважаць нацыянальныя традыцыі. Яна таксама адказала на зададзеныя пытанні аб правах грамадзян. Ведаць свае грамадзянскія, палітычныя і іншыя правы і свабоды і абавязкі асобы перад дзяржавай павінен кожны паўналетні грамадзянін. Абавязак дзяржавы-ажыццяўляць і абараняць правы і свабоды асобы.

Адно са змяненняў у Канстытуцыі аб забеспячэнні дзяржавай захавання гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны асабліва актуальна ў год 80-годдзя Перамогі над фашызмам.

 

1. Дэманстрацыя дакументальнага фільма навучэнцам каледжа будаўнікоў
2. Удзельнікі мерапрыемства, прысвечанага Дню Канстытуцыі