Пілотны праект «Юны архівіст» у занальным дзяржаўным архіве ў г.Кобрыне
31 кастрычніка 2024 г. у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» занальны дзяржаўны архіў у г.Кобрыне наведалі вучні 9 «А» класа сярэдняй школы №1 г.Кобрына.
У чытальнай зале прайшоў практычны занятак на тэму «Стварэнне электронных каталожных картак і вядзенне электронных каталогаў у праграмным модулі «Навукова-даведачны апарат».
Загадчык аддзела С.У.Заруба распавяла навучэнцам, што сабой уяўляе сістэма навукова-даведачнага апарата дзяржархіва.
Дзеці азнаёміліся з вопісамі спраў, традыцыйнымі і электроннымі каталогамі, самастойна спрабавалі ствараць электронныя карткі сістэматычнага каталога і ажыццяўляць пошук інфармацыі з дапамогай электронных каталогаў.
Не засталася па-за ўвагай школьнікаў і выстава «Знак бяды – OST», якая экспануецца ў фае архіва і падрыхтавана на аснове дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве. Дадзеная выстава прадстаўлена абагульненымі звесткамі аб ахвярах нямецка-фашысцкіх злачынстваў; пайменнымі спісамі савецкіх грамадзян, сагнаных на прымусовыя работы ў Германію; заявамі відавочцаў аб згоне аднавяскоўцаў у Германію; звесткамі аб колькасці насельніцтва, якое вярнулася з Германіі, гвалтоўна вывезенага захопнікамі, па Кобрынскім раёне.
На фота: Вучні 9 «А» класа сярэдняй школы №1 г.Кобрына падчас практычнага занятку ў дзяржархіве