Аб правядзенні ўстановай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» урока, прысвечанага 40-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС у ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля» ў межах акцыі «Архівы – школе»
24 красавіка 2026 г. у ДУА «Сярэдняя школа №75 г.Гомеля» адбыўся ўрок для вучняў 11 класа, прысвечаны 40-годдзю аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Спецыяліст абласнога архіва Мая Валянцінаўна Вашчанка расказала вучням пра падзеі 26 красавіка 1986 года, калі ў выніку эксперыменту на чацвёртым энергаблоку адбылася аварыя на атамнай станцыі. Вучні даведаліся пра прынятыя меры па ліквідацыі наступстваў аварыі ў Гомельскай вобласці, на тэрыторыю якой выпала больш за 70 працэнтаў радыеактыўных ападкаў, а таксама пра разбуральнае ўздзеянне радыяцыі на экалогію і здароўе чалавека.
Асаблівая ўвага на ўроку была нададзена захаванню памяці пра ліквідатараў – супрацоўнікаў станцыі і пажарных, якія загінулі ад вострай прамянёвай хваробы.
– 40 гадоў аварыі на Чарнобыльскай АЭС – гэта не толькі памяць пра трагедыю, але і прызнанне гераізму ліквідатараў. А таксама – неабходнасць міжнароднага супрацоўніцтва для прадухілення падобных катастроф у будучыні, – сказала Мая Валянцінаўна.
На ўроку вучні пазнаёміліся з Дзяржаўнай праграмай «Інфраструктура бяспекі насельніцтва» на 2026-2030 гг., прынятай Саветам міністраў Рэспублікі Беларусь, якая накіравана на сацыяльную абарону насельніцтва.
У заключэнне мерапрыемства вучням быў прадэманстраваны дакументальны фільм Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў «Чарнобыль: хроніка трагедыі».
На фота: Падчас правядзення мерапрыемства
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |



