Аб рэалізацыі рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі
18 сакавіка 2025 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе», Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі правёў экскурсію дзвюм групам студэнтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Экскурсанты пазнаёміліся з гісторыяй БДАНТД, яго будынкам, структурай, напрамкамі дзейнасці, а таксама пабывалі ў архівасховішчы. У чытальнай зале архіва ім была прадстаўлена праектная дакументацыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, фатаграфіі разбурэння і аднаўлення г.Мінска пасля Вялікай Айчыннай вайны. Вялікую цікавасць у студэнтаў выклікалі дакументы з асабістага фонду Народнага архітэктара БССР У.А.Караля.
Экскурсія ў архіў дазволіла навучэнцам бліжэй пазнаёміцца з гістарычнай спадчынай краіны і зразумець значнасць захавання гістарычных дакументаў для будучых пакаленняў. Студэнты пакінулі станоўчыя водгукі аб экскурсіі, выказаўшы падзяку супрацоўнікам архіва за цікавае і пазнавальнае мерапрыемства.
![]() |
1. Наведванне архівасховішча |
![]() |
2. Наведванне архівасховішча |
![]() |
3. У адным з памяшканняў БДАНТД |
![]() |
4. Наведванне чытальнай залы |