Інфармацыйная гадзіна, прысвечаная юбілею Канстытуцыі і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

6 сакавіка 2024 года ў ДУА «Сярэдняя школа №43 г.Магілёва» прайшла інфармацыйная гадзіна, прысвечаная юбілею Канстытуцыі і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тэмай мерапрыемства стала вызваленне і аднаўленне Магілёва. Перад школьнікамі выступіў архівіст першай кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксей Швыроў. Навучэнцы азнаёміліся з дакументамі пасляваеннага часу, а таксама аднаўленнем абласнога цэнтра.

Таксама быў прадстаўлены дакументальны фільм «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».