Пра дэманстрацыю дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» ў рамках «Бібліяначы» ў «Магілёўскай абласной бібліятэцы ім.У.І.Леніна» супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»
У рамках святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» прынялі ўдзел у праекце пад назвай «Бібліяноч», які 25красавіка прайшоў у Магілёўскай абласной бібліятэке ім.У.І.Леніна.
У рамках мерапрыемства адначасова ў некалькіх залах бібліятэкі супрацоўнікі архіва прадэманстравалі дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», а менавіта: для супрацоўнікаў бібліятэкі, навучэнцаў Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў ім.Яўгена Глебава, навучэнцаў УА«Магілёўскі дзяржаўны каледж будаўніцтва імя А.П.Старавойтава», УА«Магілёўскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж», Архітэктурна-будаўнічага каледжа і ветэранаў бібліятэчнай справы.
Перад праглядам фільма госці наведалі выставу творчасці пісьменнікаў-землякоў і паэтаў-франтавікоў «Яны дайшлі да Берліна», прысвечанай пісьменніку К.М.Сіманаву, на якой прадстаўлены архіўныя матэрыялы з фондаў асабістага паходжання архіва.
![]() |
1. Вучні Архітэктурна-будаўнічага каледжа на выставе «Яны дайшлі да Берліна». |
![]() |
2. Супрацоўнікі бібліятэкі глядзяць дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі». |
![]() |
3. Вучні Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў ім. Яўгена Глебава і ветэраны бібліятэчнай справы глядзяць дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі». |
![]() |
4. Навучэнцы УА«Магілёўскі дзяржаўны каледж будаўніцтва імя А.П.Старавойтава» глядзяць дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі». |
![]() |
5. Навучэнцы УА«Магілёўскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж» глядзяць дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі». |
![]() |
6. Навучэнцы Архітэктурна-будаўнічага каледжа глядзяць дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі». |