Аб рэалізацыі рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі

31 сакавіка і 3 красавіка ў рамках акцыі «Архівы – Школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адбыліся экскурсіі для студэнтаў 1 курса прыборабудаўнічага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ).

Экскурсанты пазнаёміліся з гісторыяй архіва, будынкам, які ён займае, а таксама структурай і асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці.

Студэнты на свае вочы ўбачылі, як ажыццяўляецца рэстаўрацыя праектнай дакументацыі на кальках, а ў чытальнай зале архіва праслухалі лекцыю і азнаёміліся з архіўнымі матэрыяламі аб разбурэннях горада Мінска пасля Вялікай Айчыннай вайны і яго аднаўленні.

На фота: Студэнты БНТУ падчас экскурсіі