Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і экскурсіі для студэнтаў 3 курса філалагічнага факультэта ГрГу ім.Я.Купалы ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе»
20 лістапада 2025 года у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» з мэтай папулярызацыі архіўнай дзейнасці праведзены лекцыя і экскурсія для студэнтаў 3 курса філалагічнага факультэта ГрГу ім.Я.Купалы. Студэнты пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва, працэсам фарміравання фондаў, спецыфікай працы з рознымі відамі архіўных дакументаў. Асаблівая ўвага была нададзена знаёмству з навукова-даведачнай бібліятэкай архіва. Студэнтам былі прадстаўлены замежныя і рускія гістарычныя перыядычныя выданні.
![]() |
| Навучэнцы пад час наведвання архива. |
