Аб рэалізацыі рэспубліканскай акцыі «Архівы-школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі
22 студзеня 2025 г.у рамках акцыі «Архівы-школе» ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі была арганізавана экскурсія для студэнтаў Беларускага нацыянальнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
Падчас экскурсіі студэнты былі азнаёмлены з гісторыяй стварэння і развіцця БДАНТД, асаблівасці яго будынка, структуру і ключавыя напрамкі дзейнасці. Адмысловая ўвага была нададзена знаёмству з працай архівасховішчаў.
У чытальнай зале архіва ім была прадстаўлена праектная дакументацыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускага нацыянальнага тэхналагічнага ўніверсітэта.
У завяршэнні экскурсіі, студэнты былі пазнаёмлены з банэрнай выставай, прысвечанай гісторыі і сучаснаму развіццю Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі і аднаўленню г.Мінска пасля Вялікай Айчыннай вайны.
У выніку экскурсіі студэнты атрымалі новыя ўражанні і веды, якія, несумненна, спатрэбяцца ім у далейшым.
![]() |
1. Наведванне архівасховішча |
![]() |
2. Знаёмства з банэрнай выставай |
![]() |
3. Знаёмства студэнтаў з дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі ў чытальнай зале архіва |
![]() |
4. Студэнты БНТУ ва ўнутраных памяшканнях архіва |