Акцыя «Архівы-школе» ў БДАМЛМ для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №77 г.Мінска»
5 чэрвеня 2025 года у рамках акцыі «Архівы – школе» навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №77 г.Мінска» пабывалі на экскурсіі ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ). Наведванне архіва-музея стала не толькі магчымасцю дакрануцца да багатай культурнай спадчыны Беларусі, але і пагрузіцца ў атмасферу старадаўняй архітэктуры будынка былога касцёла бернардзінцаў.
Загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў В.В.Біруля пазнаёміла школьнікаў з асноўнымі напрамкамі дзейнасці архіва. Экскурсанты даведаліся аб каштоўных калекцыях дакументаў, асабістых лістах і дзённіках знакамітых пісьменнікаў, мастакоў і кампазітараў, якія захоўваюцца ў БДАМЛМ.
У чытальнай зале архіва-музея вучні змаглі азнаёміцца з выставамі «Жыццё. З такімі хітрымі вачыма…», прысвечанай 90-годдзю народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна і «Кожная роля – галоўная», прысвечанай 120-годдзю актрысы, народнай артысткі СССР Стэфаніі Станюты.
Пасля экскурсіі школьнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі і выказалі падзяку супрацоўнікам БДАМЛМ.
![]() |
1. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №77 г.Мінска» ў БДАМЛМ |
![]() |
2. Падчас экскурсіі ў БДАМЛМ |