Аб удзеле ў рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе», у рамках праекта «Юны архівіст» установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве»

6 лютага 2024 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы-Школе», у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» у ДУА «Рэчыцкая базавая школа» Чэрыкаўскага раёна для навучэнцаў 8-9 класаў быў праведзены ўрок – віртуальная экскурсія «На скрыжаванні трох дарог». Вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» Вікторыя Кандраценка пазнаёміла навучэнцаў з іх малой радзімай -Чарыкаўшчынай.

Дзеці прагледзелі віртуальную экскіурсію аб сваім раёне, пазнаёміліся з сімволікай, славутасцямі, даведаліся пра подзвігі землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны. У заключэнні вучні зрабілі выснову, што любоў да Радзімы пачынаецца з кахання да малой радзімы, зямлі, дзе ты нарадзіўся і вырас. Мала проста любіць свой родны край, трэба ведаць яго гісторыю, культуру і традыцыі.

Таксама для вучняў была падрыхтавана і прадстаўлена выстава «На скрыжаванні трох ларог».