Аб правядзенні аглядных экскурсій спецыялістамі занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне ў рамках акцыі «Архівы – школе»
8 кастрычніка 2025 г. у рамках акцыі «Архівы – школе» супрацоўнікі занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Кобрыне правялі дзве аглядных экскурсіі па архіве для выхаванцаў дзіцячага сада №15 г.Кобрына і навучэнцаў 4-х класаў сярэдняй школы №7 г.Кобрына.
Дзеці азнаёміліся з экспазіцыяй працоўнага месца архівіста XX стагоддзя; даведаліся пра гісторыю стварэння архіва, асноўныя напрамкі яго дзейнасці, склад захаваных фондаў, спецыфіку работы з архіўнымі дакументамі і азнаёміліся з умовамі іх захоўвання. Пабывалі ў архіваcховішчы.
У чытальнай зале школьнікі адказвалі на пытанні віктарыны «Падарожжа ў свет дакументаў», прагледзелі відэаўрок архіва «Падшыўка спраў з дапамогай архіўна-пераплётнай машыны».
Вучням таксама былі прадэманстраваны сацыяльныя ролікі да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і да Дня Перамогі.
![]() |
| 1. Дашкаляты адточваюць майстэрства ў прастаўленні штампаў |
![]() |
| 2. Выхаванцы дзіцячага садка падчас азнаямлення з экспазіцыяй |
![]() |
| 3. Школьнікі падчас вывучэння працоўнага месца архівіста |
![]() |
| 4. Дзетсадаўцы падчас наведвання архівасховішча |
![]() |
| 5. Вучні падчас правядзення віктарыны |
![]() |
| 6. Дзеці за праглядам відэаурока |
![]() |
| 7. Навучэнцы падчас дэманстрацыі сацыяльных ролікаў |






