Аб правядзенні экскурсіі ў рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

У рамках святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі і акцыі «Архівы-школе» 15 красавіка 2025 г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі навучэнцы 6 класа СШ № 31 г.Магілёва.

У ходзе экскурсіі, хлопцы даведаліся аб гісторыі стварэння архіва, асноўных напрамках яго дзейнасці. Азнаёміліся з прадстаўленымі выставамі: «Абарона горада Магілёва», «Партызанскі рух», «80-годдзе Перамогі», «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Праглядзелі дакументальны фільм: «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны «Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў».

У рамках мерапрыемства хлопцы наведалі музейны пакой, у якім сабраны экспанаты партыйных і камсамольскіх часоў, якія дазваляюць азнаёміцца з гісторыяй партархіва і акунуцца ў атмасферу таго часу. А таксама для іх была праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой яны азнаёміліся са складам дакументаў, якія захоўваюцца, рэжымам іх захоўвання.

 

1-2. Вучні глядзяць дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі».
3. Экскурсія ў архівасховішча.
4. Вучні ў музейным пакоі.
5. Агульнае памятнае фота.