БДАМЛМ: аб правядзенні акцыі «Архівы – школе»

19 лютага 2024 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» студэнты 2-га курса Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі наведалі Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва з мэтай знаёмства з архівам-музеем, асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці і складам дакументаў.

Для навучэнцаў была праведзена аглядная экскурсія па установе з наведваннем чытальнай залы і архівасховішча, падчас якой дзеці пазнаёміліся з гісторыяй стварэння архіва-музея, складам і асаблівасцямі захоўвання дакументаў, асноўнымі напрамкамі работы аддзелаў.

Супрацоўнікі аддзела публікацыі, інфармацыі і выкарыстання дакументаў прадставілі літаратурна-дакументальную выставу «Перад сабой і светам будзь праўдзівы», прысвечаную 110-годдзю народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад германскіх захопнікаў.

На фота – Экскурсія для студэнтаў Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.