Аб правядзенні ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь заняткаў для слухачоў Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі
20 лютага 2026 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) былі праведзены навучальныя заняткі для слухачоў Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.
З прывітальным словам да работнікаў устаноў адукацыі г.Мінска звярнуўся намеснік дырэктара НАРБ к.г.н. С.В.Кулінок. Святаслаў Валянцінавіч расказаў аб структуры архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь і аб асноўных напрамках дзейнасці архіваў на сучасным этапе. Таксама ў сваім выступленні ён падкрэсліў значнасць узаемадзеяння архіваў і адукацыйных устаноў ва ўмацаванні метадычнай і тэарэтыка-педагагічнай базы.
Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання НАРБ І.У.Дарагуш правяла заняткі на тэму «Архівы – сховішча гістарычнай памяці». Інэса Уладзіміраўна расказала пра гісторыю архіва, склад і асаблівасці захоўвання дакументаў, работу архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці, а таксама аб магчымасцi выкарыстання архіўных дакументаў у напісанні конкурсных даследчых работ і пры падрыхтоўцы праектаў з выкарыстаннем штучнага інтэлекту. Падчас правядзення лекцыі асаблівая ўвага была ўдзелена рабоце НАРБ у рэалізацыі акцыі «Архівы – школе». Дарагуш І.У. расказала аб мерапрыемствах, якія праводзяцца архівам для школьнікаў і работнікаў устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, адказала на пытанні.
У рамках мерапрыемства, для настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства быў арганізаваны прагляд відэаролiка НАРБ «Мы помним…». Таксама Дарагуш І.У. правяла гутарку па гісторыі партызанскага руху і азнаёміла з асабістымі справамі каманднага складу партызанскіх атрадаў і брыгад, узнагароднымі лістамі, фатаграфіямі і іншымі дакументамі.
Пасля заняткаў слухачы наведалі архівасховішча фондаў асабістага паходжання, дзе азнаёміліся з дакументамі з асабістых архіваў дзяржаўных, партыйных і грамадскіх дзеячаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
Правядзенне адукацыйных мерапрыемстваў для школьнікаў і педагогаў у дзяржаўных архівах Беларусі з выкарыстаннем архіўных дакументаў садзейнічае распрацоўцы і ўкараненню новых методык у адукацыйны працэс і новых напрамкаў работы дзяржаўных архіўных устаноў нашай рэспублікі.
![]() |
| 1. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок выступае перад педагогамі ўстаноў адукацыі г.Мінска |
![]() |
| 2. Педагогі ўстаноў адукацыі г.Мінска падчас правядзення навучальных заняткаў у НАРБ |
![]() |
| 3. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання НАРБ І.У.Дарагуш праводзіць навучальныя заняткi |
![]() |
| 4. Педагогі ўстаноў адукацыі г.Мінска падчас прагляду відэаролiка |
![]() |
| 5. Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання I.У.Дарагуш азнаёмлівае педагогаў устаноў адукацыі г.Мінска з дакументамі партызанскіх фарміраванняў |
![]() |
| 6. Педагогі ўстаноў адукацыі г.Мінска падчас наведвання архівасховішча фондаў асабістага паходжання |





