«Архівы – школе»: наведванне ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў»

12 сакавіка 2025 года ў рамках акцыі «Архівы — школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» правялі куратарскую гадзіну для навучэнцаў спецыяльнасцяў «Фартэпіянае выканальніцтва» і «Інструментальнае выканальніцтва» ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў».

Падчас мерапрыемства навучэнцам была прадстаўлена віртуальная выстаўка «У памяць аб бессмяротным батальёне», прысвечаная подзвігу батальёна міліцыі пад камандаваннем К.Г. Уладзімірава падчас абароны г.Магілёва ў ліпені 1941 года і стварэнню мемарыяльнага комплексу, які ўвекавечвае гэтыя падзеі.

Затым прысутным быў прадэманстраваны дакументальны фільм «Партызанская рэспубліка», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск). Фільм змяшчае арыгінальныя кадры кінахронікі з партызанскага жыцця, частка з якіх дэманструецца ўпершыню.

 

1. Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксей Швыроў падчас дэманстрацыі віртуальнай выставы.
2. Навучэнцы падчас мерапрыемства.