Аб наведванні падрыхтаванай Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці выстаўкі архіўных дакументаў, прысвечанай Году якасці
Падрыхтаваная Дзяржаўным архівам Брэсцкай вобласці выстаўка архіўных дакументаў, прысвечаная Году якасці, выклікала вялікую цікавасць у шырокай аўдыторыі.
У перыяд з 4 па 11 сакавіка 2024 г.з выстаўкай азнаёміліся работнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама і аддзелаў прымусовага выканання г.Брэста, вучні 10-х класаў ДУА «Брэсцкі абласны ліцэй імя П.М.Машэрава», навучэнцы УА «Брэсцкі дзяржаўны каледж прыборабудавання», вучні 7-га класа ДУА «Сярэдняя школа №14 імя Я.М.Фаміна г.Брэста», студэнты 1-га курса гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А.С.Пушкіна.
Супрацоўнікі архіва азнаёмілі наведвальнікаў з гісторыяй з’яўлення Дзяржаўнага знака якасці СССР, аб зацвярджэнні ў 2024 годзе Дзяржаўнага знака якасці Беларусі.
Увазе гасцей былі прадстаўлены арыгіналы дакументаў з архіўных фондаў брэсцкіх прадпрыемстваў: электрамеханічнага і электралямпавага заводаў, панчошнага камбіната, вытворчага аб’яднання кансервавай і вінаробнай прамысловасці, завода бытавой хіміі, мясакамбіната, швейнай фабрыкі імя Я.М.Фаміна, вытворчага дыванова-суконнага аб’яднання трыкатажу. Выпускаемай прадукцыі гэтых прадпрыемстваў у 1970-1980-х гг. неаднаразова прысвойваўся Дзяржаўны знак якасці.
![]() |
1. Дырэктар архіва Карапузава Г.Г. дэманструе выстаўку работнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама і аддзелаў прымусовага выканання г.Брэста |
![]() |
2. Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама і аддзелаў прымусовага выканання г.Брэста знаёмяцца з выстаўкай |
![]() |
3. Вучні Брэсцкага абласнога ліцэя імя П.М.Машэрава разглядаюць дакументы, прадстаўленыя на выстаўцы |
![]() |
4. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Калустава Г.Д. распавядае навучэнцам УА «Брэсцкі дзяржаўны каледж прыборабудавання» аб дакументах, прадстаўленых на выстаўцы |
![]() |
5. Студэнты 1-га курса гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржуніверсітэта імя А.С.Пушкіна знаёмяцца з выстаўкай |
![]() |
6. Загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Калустава Г.Д. расказвае вучням ДУА «Сярэдняя школа №14 імя Я.М.Фаміна г.Брэста» аб Дзяржаўным знаку якасці СССР |