Аб правядзенні экскурсіі ў рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

У рамках святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі і акцыі «Архівы-школе» 23 верасня 2025 г. установу «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі навучэнцы 4 класа СШ №7 г.Магілёва.

Праведзена аглядная экскурсія ў сховішча архіва, падчас якой навучэнцы азнаёміліся як захоўваюцца дакументы. Таксама прайшоў майстар-клас па пошуку архіўных дакументаў, падчас якога школьнікі шукалі справы па архіўных даведніках, вопісах, а таксама ў архівасховішчы.

У рамках дадзенага мерапрыемства навучэнцы наведалі музейны пакой, у якім сабраны экспанаты партыйных і камсамольскіх часоў, якія дазваляюць акунуцца ў атмасферу таго часу.

Найбольшае захапленне выклікала друкарская машынка.

 

1. Вучні падчас экскурсіі
2-3. Навучэнцы ўдзельнічаюць у майстар-класе
4. Вучні ў архівасховішчы.
5. Вучні ў музейным пакоі.