Сустрэча з навучэнцамі школы №20 г.Мінска імя Г.В.Булацкага ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь

22 красавіка 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з навучэнцамі школы №20 г.Мінска імя Г.В.Булацкага.

Загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання Інэса Уладзіміраўна Дарагуш правяла экскурсію па архіве, распавяла аб яго гісторыі, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, працы архіва ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці.

У рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца архівам да 80-годдзя Вялікай Перамогі, для навучэнцаў быў арганізаваны прагляд дакументальнага фільма «История Великой Победы», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, а таксама прадстаўлена прэзентацыя дакументаў аб партызанах – Героях Савецкага Саюза.

Навучэнцы наведалі архівасховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў. I.У.Дарагуш правяла гутарку па гісторыі партызанскага руху і азнаёміла з асабістымі справамі каманднага складу партызанскіх атрадаў і брыгад, узнагароднымі лістамі, фотаальбомамі і іншымi дакументамі.

 

1. Навучэнцы СШ №20 г.Мінска імя Г.В.Булацкага падчас наведвання архіва
2. I.У.Дарагуш распавядае пра ўдзельнікаў партызанскага руху – Герояў Савецкага Саюза
3. Навучэнцы азнаямляюцца з дакументамі ўдзельнікаў партызанскага руху
4. Навучэнцы азнаямляюцца з дакументамі ўдзельнікаў партызанскага руху
5. I.У.Дарагуш знаёміць навучэнцаў з выдавецкімі праектамі архіва
6. Навучэнцы падчас прагляду дакументальнага фільма
7. Навучэнцы падчас наведвання сховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў
8. Навучэнцы падчас наведвання сховішча фондаў партызанскіх фарміраванняў
9. Агульнае фота з гасцямі