Аб дэманстрацыі дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» архівам грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці
24 красавіка 2025 года напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» правялі інфармацыйнае мерапрыемства з праглядам дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» для вучняў 9 класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №36 г.Гомеля імя І.Мележа».
У ходзе мерапрыемства для навучэнцаў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», створанага да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Перад пачаткам паказу дзецям расказалі пра асноўныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра якія распавядаецца ў фільме, пра подзвіг шматнацыянальнага савецкага народа, які наблізіў Вялікую Перамогу.
![]() |
1. Дырэктар архіва Жинева Ірына Уладзіміраўна з уступным словам перад пачаткам фільма |
![]() |
2. Навучэнцы 9 класаў ДУА «Гімназія №36 г.Гомеля імя І.Мележа» падчас прагляду фільма |
![]() |
3. Навучэнцы 9 класаў ДУА «Гімназія №36 г.Гомеля імя І.Мележа» падчас прагляду фільма |