Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» павіншавалі першакласнікаў з пачаткам новага навучальнага года

29 жніўня 2025 г. калектыў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» павіншаваў будучых першакласнікаў з новым навучальным годам. Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Святлана Прымакова ўручыла хлопчыкам наборы канцылярскіх тавараў і пісьмовых прылад. Будучым першакласнікам Максіму і Мацвею – дзецям работнікаў архіва Захарчук А.І. і Коцур В.Л. пажадалі светлай і радаснай дарогі ў свет ведаў за займальнымі адкрыццямі, а бацькам – радавацца поспехам сваіх дзяцей, ганарыцца іх дасягненнямі.

Акрамя таго, установай «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» была аказана фінансавая дапамога з пазабюджэтных сродкаў усім супрацоўнікам архіва, якія маюць дзяцей школьнага ўзросту, на кожнага школьніка. Усім школьнікам жадаем моцнага здароўя і поспехаў у новым навучальным годзе.

 

1. Будучыя першакласнікі з мамамі.
2. Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўручыла падарункі хлопчыкам і дзяўчынкам.