Намеснiк дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у Дні ведаў у гімназіі №21 г.Мінска
2 верасня 2024 г. у гімназіі №21 г.Мінска прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку навучальнага года. У іх у рамках акцыі «Архівы — школе» прыняў удзел намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ), к.г.н. С.В.Кулінок, які выступіў на адкрытым уроку перад старшакласнікамі з тэмай «Нам ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што берагчы!».
Кулінок С.В. расказаў аб працы НАРБ па захаванні Памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны і прачытаў невялікую лекцыю да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Намеснік дырэктара НАРБ таксама перадаў выданні з серыі «Партызанскі архіў» у бібліятэку гімназіі.
![]() |
1. Старшакласнікі гімназіі №21 на адкрытым уроку |
![]() |
2. С.В.Кулінок на адкрытым уроку ў гімназіі №21 |
![]() |
3. Старшакласнікі гімназіі №21 на адкрытым уроку |