Аб адкрыцці стэндавай выставы архіўных дакументаў «Кастрычніцкая рэвалюцыя ў архіўных дакументах» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»
6 лістапада 2024 года ў чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» адбылося адкрыццё стэндавай выставы архіўных дакументаў, прысвечанае 7 лістапада – Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі. У рамках выставы былі прадстаўлены дакументы ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» і ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці».
У адкрыцці прынялі ўдзел работнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» Святлана Барцулёва і Таццяна Шэўчык.
Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў пазнаёміў калег з банэрнай выставай «Зноў да мінулага поглядам наблізімся», а таксама са стэндавай выставай «Кастрычніцкая рэвалюцыя ў архіўных дакументах» і тэматычнай падборкай літаратуры з бібліятэкі архіва.
Пасля агляду выстаў работнікі двух архіваў абмяняліся вопытам работы ў галіне падрыхтоўкі банэрных выстаў архіўных дакументаў, вырабу афіцыйнай сімволікі дзяржаўных архіўных устаноў і іншых актуальных напрамкаў архіўнай работы.
Вядучы архівіст аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» Аляксандр Петухоў знаёміць гасцей з выставай архіўных дакументаў |
Архівісты на фоне стэндавай выставы «Кастрычніцкая рэвалюцыя ў архіўных дакументах» |
Работнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» і ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» на фоне банэрнай выставы «Зноў да мінулага поглядам наблізімся» |
Работнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» Святлана Барцулёва і Таццяна Шэўчык знаёмяцца са стэндавай выставай «Кастрычніцкая рэвалюцыя ў архіўных дакументах» |