«Лідэры заўтра»: супрацоўнік ЗГА ў г.Маладзечне на сустрэчы з моладзевым актывам
У рамках сустрэчы «Лідары заўтра» прадстаўнік Зональнага дзяржаўнага архіва ў г.Маладзечна Марыя Мячкаўская ў складзе рэспубліканскага маладзёжнага актыву ГА «Белая Русь» наведала ААТ «БелАЗ» і СЗАА «Белджы» з мэтай вывучэння вопыту флагманаў беларускай прамысловасці.
Удзельнікі актыву прайшлі па вытворчых цэхах заводаў, змаглі сваімі вачыма ўбачыць падрабязнасці стварэння тэхнікі, даведаліся пра гісторыю прадпрыемстваў і прынялі ўдзел у абмеркаванні іх дзейнасці ў рамках майстар-класаў ад прадстаўнікоў дырэкцыі прамысловых гігантаў. У ходзе дыскусій узнімаліся пытанні не толькі эканомікі, але і захавання працоўнай славы.
Для архіварыуса гэты візіт меў асаблівае значэнне: ён дазволіў актуалізаваць веды пра сучасныя вытворчыя працэсы, якія ў будучыні стануць часткай гісторыка-дакументальнай спадчыны. А сама сустрэча стала пляцоўкай для дыялогу паміж маладымі спецыялістамі, аб’яднанымі імкненнем працаваць на карысць Беларусі.
На фота: Падчас сустрэчы.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |







