Правядзенне урокаў для выхаванцаў аздараўленчага лагера «Юнга» ДУА «Сярэдняя школа №26 імя А.М.Сівачова г.Гродна» ў рамках акцыі «Архівы – школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»

13 чэрвеня 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для выхаванцаў аздараўленчага лагера «Юнга» ДУА «Сярэдняя школа №26 імя А.М.Сівачова г.Гродна» было праведзена 2 ўрока на тэму «Дзяржаўны архіў Гродзенскай воласці: гісторыя і сучаснасць» і «Гісторыка-культурная спадчына Гродзеншчыны».

Супрацоўнікі архіва азнаёмілі навучэнцаў з кароткай гісторыяй архіўнай справы ў рэгіёне, распавялі аб асноўных напрамках работы архіва і крыніцах яго камплектавання, а таксама прадэманстравалі найбольш цікавыя і каштоўныя дакументальныя матэрыялы, якія захоўваюцца ў фонах архіва, падкрэсліўшы іх гістарычную і культурную значнасць. Дзецям былі прадэманстраваны экспануемыя ў чытальнай зале архіва выставы дакументаў, прысвечаныя падзеям і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.

Падчас агляднай экскурсіі навучэнцы наведалі лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў, а таксама архівасховішча.

 

1. Выхаванцы аздараўленчага лагера «Юнга» ДУА «Сярэдняя школа №26 імя А.М.Сівачова г.Гродна» знаёмяцца з дакументамі архіва
2. Выхаванцы аздараўленчага лагера ДУА «Сярэдняя школа №26 імя А.М.Сівачова г.Гродна» падчас наведвання лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў
3. Супрацоўнік лабараторыі па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў дэманструе навучэнцам працэс аднаўлення дакументаў