Заняткі ў рамках пілотнага праекту «Юны архівіст» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

25 верасня 2024 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» адбыліся першыя ў новым навучальным годзе заняткі з навучэнцамі 1 курса ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» у рамках пілотнага праекта «Юны архівіст» і рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе». У ходзе заняткаў навучэнцы пазнаёміліся з відамі дзейнасці, якія выконвае архіў. Таксама рабяты пабывалі ў архівасховішчы і лабараторыі па аблічбоўцы архіўных дакументаў

Пасля занятку ў чытальнай зале для прысутных быў прадэманстраваны фільм «Вызваленне», які быў падрыхтаваны супрацоўнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск) у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

1. Удзельнікі пілотнага праекта «Юны архівіст» падчас заняткаў.
2. Дэманстрацыя дакументальнага фільма «Вызваленне».