Аб правядзенні з вучнямі ДУА «Скрыгалаўская сярэдняя школа імя М.І.Шлягі Мазырскага раёна» тэматычнага мерапрыемства «Чарнобыль: горкая памяць і вечны боль»

У рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – Школе» 27 красавіка 2026 года для вучняў дзяржаўнай установы адукацыі «Скрыгалаўская сярэдняя школа імя М.І.Шлягі Мазырскага раёна» было арганізавана правядзенне тэматычнага мерапрыемства «Чарнобыль: горкая памяць і вечны боль», прысвечанага 40-й гадавіне з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Увазе вучняў былі прадстаўлены: дакументальны фільм «Чарнобыль: хронікі трагедыі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, і падборка з дакументаў Нараўлянскага раённага выканаўчага камітэта за 1986 год, якія знаходзяцца на захоўванні ў архівнай установе, якія раскрываюць інфармацыю аб тым, якія меры прымаліся мясцовымі органамі ўлады ў год гэтай страшнай трагедыі.

 

1-2. У час правядзення мерапрыемства
3-4. Падчас прагляду дакументальнага фільма