Правядзенне ўрокаў для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №32 імя Т.Г.Ларыёнавай г.Гродна» у рамках акцыі «Архівы-школе» ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»

4 лютага 2026 года ў рамках акцыі «Архівы − школе» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» для навучэнцаў 10 класаў ДУА «Сярэдняя школа №32 імя Т.Г.Ларыёнавай г.Гродна» былі праведзены 2 урока на тэмы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці: гісторыя і сучаснасць» і «Гродна непакорны».

Падчас урока, прысвечанага гісторыі і станаўленню Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці, супрацоўнікі архіва расказалі школьнікам пра гісторыю стварэння архіва, асноўныя напрамкі яго дзейнасці і склад дакументаў. Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены найбольш цікавыя і каштоўныя дакументы, якія знаходзяцца на захоўванні ў архіве, а таксама зборнікі дакументаў і матэрыялаў, падрыхтаваныя пры ўдзеле Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці.

Падчас другога ўрока архівісты расказалі навучэнцам аб партызанскім і падпольным руху на Гродзеншчыне, аб вызваленчых баях за Гродна ў ліпені 1944 года, сацыяльна-эканамічных наступствах акупацыі і працяглым працэсе аднаўлення разбуранай вайной народнай гаспадаркі. Увазе школьнікаў былі прадстаўлены экспануемыя ў чытальнай зале архіва выставы дакументаў, прысвечаныя падзеям і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.

У завяршэнні ўрокаў навучэнцы наведалі архівасховішча і лабараторыю па рэстаўрацыі, вокладцы і рамонце дакументаў.

 

1. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №32 імя Т.Г.Ларыёнавай г.Гродна» знаёмяцца з дакументамі архіва
2. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №32 імя Т.Г.Ларыёнавай г.Гродна» падчас наведвання архівасховішча