Занальны архіў у г.Крычаве падае матэрыял для размяшчэння на сайце ў раздзел «Навіны галіны»

5 чэрвеня 2025 года ў рамках «Міжнароднага тыдня архіваў» ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй.

Гасцямі архіва сталі навучэнцы летняга аздараўленчага лагера «Летняя казка», Крычаўскага дзяржаўнага аграрна-будаўнічага каледжа, а таксама супрацоўнікі Мсціслаўскага суда. У пачатку сустрэчы вядучым архівістам установы Вікторыяй Кандраценкі гасцямі была праслухана інфармацыя аб гісторыі стварэння архіўнай справы ў Крычаўскім раёне, і асноўнымі напрамкамі яе дзейнасці, складам дакументаў.

У чытальнай зале для наведвальнікаў была падрыхтавана стэндавая выстава «Дарогамі вайны». Потым гасцям было прапанавана пабываць у сховішчы, убачыць, як і дзе захоўваюцца дакументы.

 

1. Вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Крычаве» Вікторыя Кандраценка пры правядзенні гутаркі з навучэнцамі Крычаўскага дзяржаўнага аграрна-будаўнічага каледжа.
2. Работнікі Мсціслаўскага суда пры наведванні стэндавай выставы.
3-5. Вядучы архівіст пры правядзенні гутаркі і экскурсіі з навучэнцамі летняга аздараўленчага лагера «Летняя казка».