Установу «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» наведалі студэнты Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ім.П.О.Сухога
17 мая 2024 г.20 студэнтаў 3 курса Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ім.П.А.Сухога пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры сацыяльна-гуманітарных і прававых дысцыплін Наталлі Ражковай наведалі ўстанову «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ГАГом), размешчаны па адрасе вул. Косарава, д.23.
Дырэктар ГАГам Андрэй Сушчэвіч распавёў, што з сябе прадстаўляе архіў, якія ўнікальныя дакументы захоўваюцца ў дзяржаўнай установе, а таксама аб праекце «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Увазе студэнтаў быў прадстаўлены дакументальны фільм «Вызваленне», падрыхтаваны ў рамках праекта Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Таксама студэнты ў рамках мерапрыемства азнаёміліся з дакументальнай выставай «Гомельшчына непакораная».
Экскурсію па архівасховішчы правяла інжынер 1 кат. ГАГом Ганна Чубыкала. У прыватнасці, Ала Пятроўна расказала аб сродках пажаратушэння. У новым архівасховішчы ўстаноўлена газавая сістэма з вуглякіслым газам. Перавагі газавых установак у кампактнасці, прастаце прымянення, бяспекі для навакольнага асяроддзя, эфектыўнай барацьбе з агнём і адсутнасці шкоды для дакументаў, якія захоўваюцца. Архіў захоўвае вялікі аб’ём дакументаў на матэрыяле з высокім паказчыкам пажарнай нагрузкі – паперы, у сувязі з чым падлягае асаблівай ахове. Пажарнай бяспецы новага архівасховішча была ўдзелена павышаная ўвага.
1. А.М.Сушчэвіч прадстаўляе выставу «Гомельшчына непакораная» |
2. Агульнае фота мерапрыемства |
3. А.М.Сушчэвіч падчас выступу |
4. Студэнты ў архівасховішчы |